Зборнік тэстаў змяшчае экзаменацыйныя (тэставыя) заданні па беларускай мове, прапанаваныя ўдзельнікам цэнтралізаванага экзамену ў 2023 годзе. Да ўсіх заданняў дадзены адказы. У выданні прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на экзамене.